10/04/2026
KRASAmouna — пра брэнд для «Красного пищевика» 😍
Кліент — «Красный пищевик», адзін з найбуйнейшых вытворцаў кандытарскай прадукцыі ў Беларусі з багатай гісторыяй і шырокім асартыментам. У партфелі кампаніі — зефір, цукеркі, казінакі, арэшкі, дражэ і іншыя прысмакі.
Пры гэтым асартымент развіваўся паступова: розныя лінейкі мелі ўласныя назвы, пазіцыянаванне і візуальныя рашэнні. Лакаматывам продажаў заставаўся зефір, але мацярынскі брэнд амаль не працаваў: прадукты існавалі разрознена, не ўзмацнялі адзін аднаго і не фарміравалі адзіную брэнд-сістэму.
Перад Fabula Branding стаяла стратэгічная задача — упарадкаваць партфель, узмацніць архітэктуру брэнда і стварыць зразумелую сістэму, якая забяспечыць рост і пазнавальнасць.
Задачы нашай агенцыі:
✔️правесці даследаванні рынку і аўдыт брэнда;
✔️прааналізаваць асартыментны партфель;
✔️распрацаваць аптымальную архітэктуру брэнда;
✔️сфарміраваць пазіцыянаванне;
✔️стварыць новы нэйм для аб’яднаючага брэнда;
✔️распрацаваць дызайн-сістэму ўпакоўкі.
Па выніку працы Krasamouna стаў аб’яднаўчым брэндам, які сістэматызаваў значную частку партфелю і ўзмацніў брэнд-архітэктуру кампаніі.
Абноўленая структура дазволіла прадуктам працаваць як адзіная сістэма, узмацняючы ўзаемную пазнавальнасць і эфектыўнасць прысутнасці на паліцы. Праект стаў прыкладам стратэгічнага падыходу да асартыментнай архітэктуры, дзе нэймінг і дызайн выбудоўваюць доўгатэрміновую логіку развіцця брэнда.
Падрабязней — у новым кейсе: https://fabula.by/portfolio/potrebitelskiy-brending/krasamouna/